Экзамены 2024

ПЛАН Пятрэвіцкай сярэдняй школы па арганізаваным заканчэнні навучальнага года, пераводу вучняў і падрыхтоўцы да правядзення цэнтралізаваных экзаменаў, выпускных экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе, набору ў 1 клас

ПРАВЯДЗЕННЕ ВЫНІКОВАЙ АТЭСТАЦЫІ НАВУЧЭНЦАЎ ПРЫ ЗАСВАЕННІ ЗМЕСТУ АДУКАЦЫЙНЫХ ПРАГРАМ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ: рэкамендацыі па афармленні дакументацыі

Абавязкі экзаменацыйнай камісіі ў час правядзення экзамену Абавязкі старшыні экзаменацыйнай камісіі

Абавязкі экзаменацыйнай камісіі ў час правядзення экзамену
Абавязкі старшыні экзаменацыйнай камісіі :
 
1. За гадзіну да пачатку экзамену праверыць наяўнасць
экзаменацыйнага матэрыялу (спісы навучэнцаў, білеты, нумары білетаў,
пратакол, паперу, дакументы на вызваленне ад іспыту, класны журнал) .
2. Праверыць гатоўнасць памяшкання да правядзення экзамену.
3. За 15 хвілін да пачатку экзамену праверыць яўку ўсіх членаў камісіі
і нагадаць членам камісіі парадак правядзення экзамену, патрабаванні да
выстаўлення адзнак, правы і абавязкі членаў камісіі.
4. Размеркаваць абавязкі паміж членамі камісіі.
5. Кантраляваць правільнасць вядзення пратакола экзамену,
аб’ектыўнасць выстаўлення адзнак, выкананне Правілаў правядзення
атэстацыі.
6. Пасля правядзення экзаменаў і абмеркавання адзнак абвясціць іх
вучням і здаць усе матэрыялы па правядзенні экзамену дырэктару
ўстановы адукацыі.
Абавязкі экзаменуючага настаўніка:
1. Прыходзіць ва ўстанову адукацыі за 30 хвілін да пачатку экзамену,
раскладваць паперу і экзаменацыйныя білеты. На пісьмовым экзамене
падрыхтоўваць заданні экзаменнацыйных работ (піша на дошцы або
капіруе).
2. Праверыць яўку вучняў на экзамен, у выпадку няяўкі вучняў,
высвятліць прычыну адсутнасці.
3. Удзельнічаць ў апытанні вучняў, праверцы работ і выстаўленні
экзаменацыйнай ацэнкі.
4. Выстаўляць экзаменацыйныя i падагульняючыя адзнакi ў класныя
журналы.

Абавязкі настаўніка - асістэнта:
 
1. Прыходзіць ва ўстанову адукацыі за 30 хвілін да пачатку экзамену,
раскладваць паперу і экзаменацыйныя білеты. На пісьмовым экзамене
падрыхтоўваць заданні работ (піша на дошцы або капіруе).
2. Запаўняць пратаколы.
3. Сочыць за выкананнем дысцыпліны падчас правядзення экзаменаў.
4. Удзельнічаць ў апытанні вучняў, праверцы работ і выстаўленні
экзаменацыйнай ацэнкі.
5. Адказваць за чысціню кабінета пры падрыхтоўцы, падчас
правядзення і пасля заканчэння іспыту.
 
Абавязкі дзяжурнаму у перыяд правядзення экзамену
У мэтах забеспячэння парадку і дысцыпліны ва ўстанове адукацыі
падчас правядзення выпускных экзаменаў прызначаны дзяжурны
настаўнік.
 
Абавязкі дзяжурнага настаўніка на калідоры:

а ) зяўляцца ў школу за 30 хвілін да пачатку экзаменаў;
б) адказваць за парадак і цішыню падчас іспытаў, забяспечвае нармальнае
правядзенне экзаменаў;
в) не дапускаць знаходжання ў час экзаменаў вучняў і старонніх асоб у
калідоры;
г) аб усіх здарэннях неадкладна дакладваць старшыні экзаменацыйнай
камісіі;
д ) падпарадкоўваецца старшыні экзаменацыйнай камісіі, выконвае яго
ўказанні і распараджэнні.
 
Разгледжана на метадычным савеце ўстановы адукацыі. Пратакол No5 ад
25.04.2024 года
свернуть